Беларусь не ўключылі ў новы пакет санкцый ЕС

Беларусь не ўключылі ў дзявяты пакет санкцый ЕС, які ўводзіцца з-за расійскага ўварвання ва Украіну. Пра гэта паведаміў 4 снежня журналіст «Радыё Свабода» ў Бруселі Рычард Ёзвяк у твітары.

05.12.2022 / 08:38

The European Commission today briefed EU member states on the 9th sanctions package on #Russia. Interestingly #Belarus isn't targeted (again). some 180 listings and targeting banks, media transmission and technology. could potentially be agreed when EU FMs meet on 12 dec.#Ukraine

— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) December 4, 2022

«Еўрапейская камісія сёння (4 снежня) правяла брыфінг для прадстаўнікоў краін — членаў ЕС наконт дзявятага пакета санкцый, якія ўводзяцца супраць Расіі. Цікава, што ён не накіраваны на Беларусь (зноў)», — напісаў Ёзвяк.

Па словах журналіста, чарговы санкцыйны пакет налічвае 180 пазіцый, уключаючы расійскія банкі, медыя і тэхналогіі. Яго могуць прыняць на сустрэчы міністраў замежных спраў краін — удзельніц ЕС 12 снежня.

Польшча і краіны Балтыі прапаноўвалі ў рамках дзявятага санкцыйнага пакета абмежаваць супрацоўніцтва ў галіне ядзернай энергетыкі, а таксама ўвесці забарону на продаж Расіі любых беспілотных лятаючых апаратаў, у тым ліку грамадзянскіх. Ці ўвойдзе нешта такое ў пакет, пакуль не паведамляецца.

Чакаецца, што санкцыі будуць канчаткова ўзгодненыя на сустрэчы кіраўнікоў МЗС Еўрасаюза 12 снежня.

Чытайце таксама:

Літва будзе дабівацца ўраўнавання санкцый для Расіі і Беларусі, а мытня зробіць праверку грузаў стражэйшай

З-за заходніх санкцый лукашэнкаўцы мусяць замяняць перадавыя сродкі абароны інфармацыі сваімі ўласнымі

Nashaniva.com