Эшалон з расійскімі ЗРК «Тор» у Беларусі знялі на відэа

Эшалон з расійскімі ЗРК «Тор» відавочцы знялі на відэа, калі ён праходзіў побач з Крупкамі Мінскай вобласці. Дата здымкі невядомая, але на кадрах ужо снег, паведамляе Reform.by.

04.12.2022 / 23:49

На запісе бачныя не менш за 13 адзінак вайсковай тэхнікі, у тым ліку ЗРК «Тор».

Перад гэтым 28 лістапада тэлеграм-канал супольнасці беларускіх чыгуначнікаў паведамляў, што эшалон з «Тор-М2» быў адпраўлены 25 лістапада з Расіі ў Беларусь. Ён уключаў не менш за 15 ЗРК «Тор-М2» і 10 адзінак інжынернай тэхнікі.

Паводле інфармацыі супольнасці, гэта быў не апошні вайсковы эшалон з грузам такога тыпу.

Чытайце таксама:

З Кубані пад Баранавічы перакідаюць ЗРК «Тор»

Nashaniva.com