Англія разграміла Сенегал

Англія разграміла Сенегал і выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету. Матч скончыўся з лікам 3:0.

04.12.2022 / 23:53

Фота: Hassan Ammar / AP

У канцы першага тайма забілі Хендэрсан і Кейн, у пачатку другога — Сака. А потым усіх чакаў самы сумны тайм у плэй-оф.

У 1/4 фіналу Англія згуляе з Францыяй. Матч пройдзе ў суботу ў 22:00.

У панядзелак у 1/8 фіналу гуляюць Японія — Харватыя (18:00) і Бразілія — Карэя (22:00).

У аўторак Іспанія — Марока (18:00) і Партугалія — Швейцарыя (22:00).

Nashaniva.com