Для атрымання візы Poland. Business Harbour уводзіцца дадатковая ўмова

З 5 снежня ўводзіцца змена ў падачы дакументаў на польскія візы па праграме Poland. Business Harbour. Цяпер ахвотным яе працягнуць давядзецца пацвярджаць мэтавасць выкарыстання папярэдняй візы, атрыманай па гэтай праграме.

04.12.2022 / 17:36

У выпадку наяўнасці ў заяўніка раней атрыманай візы Poland. Business Harbour пры паўторнай падачы на візу па гэтай жа мэце неабходна паказаць дакумент, які пацвярджае фактычнае выкарыстанне папярэдняй візы.

Гэта можа быць пацверджанне сацыяльнага страхавання ў Польшчы альбо іншы дакумент, які пацвярджае атрыманне даходу, з якога плаціўся падатак у Польшчы, а таксама дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю па адрасе пражывання ў Польшчы.

Праграма Poland. Business Harbour — гэта набор інструментаў і паслуг, які дазваляе фрылансерам, стартапам і прадпрыемствам у выпадку патрэбы аператыўна і без праблем пераехаць на тэрыторыю Польшчы.

Nashaniva.com