На дне Балтыйскага мора знайшлі тры патанулыя караблі XVIII стагоддзя

Дацкія археолагі знайшлі на дне Балтыйскага мора тры патанулыя караблі, якім больш за 300 гадоў. Як мяркуецца, два грузавыя судны — галандскія, адно — скандынаўскае. Пра гэта паведамляе кампанія JD-Contractor, якая дала навукоўцам падводнае абсталяванне.

03.12.2022 / 00:06

Трохмерная рэканструкцыя аднаго з караблёў

Караблі выдатна захаваліся дзякуючы таму, што воды Балтыкі занадта прэсныя для карабельных чарвякоў. Драбы ляжаць на глыбіні 150 метраў. Археолагі зрабілі іх дэталізаваныя 3D-рэканструкцыі.

«Абломкі караблёў стаяць амаль гэтак жа, як і ў той дзень, калі яны затанулі сотні гадоў таму. Я ўсё жыццё займаюся дайвінгам і даследаваў сотні караблёў, якія пайшлі на дно, але ніколі не бачыў нічога падобнага», — заявіў кіраўнік экспедыцыі Герт Норман Андэрсан.

Фігура ў выглядзе драконавай галавы. Яна ўпрыгожвае нос аднаго з караблёў

Nashaniva.com