Эдвард Сноўдэн прыняў прысягу і атрымаў расійскі пашпарт

Пра гэта паведамляе «РІА Навіны» са спасылкай на адваката Анатоля Кучэрэну.

02.12.2022 / 12:47

Расійскае грамадзянства былы супрацоўнік ЦРУ Сноўдэн атрымаў у канцы верасня, калі адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін.

Эдвард Сноўдэн раскрыў метады сачэння амерыканскіх спецслужбаў за грамадзянамі і распавёў аб праслухоўванні спецслужбамі тэлефонаў сусветных лідараў у 2013 годзе. Пасля таго яму далі дазвол на жыхарства ў Расіі.

Nashaniva.com