У Мінску будуць судзіць групу тэлефонных махляроў. Яны падманулі 246 чалавек

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да пяці ўдзельнікаў арганізаванай злачыннай групы, звязанай з тэлефоннымі махлярствамі. Фігурантам ад 18 да 41 года.

02.12.2022 / 09:00

«Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаныя, уступіўшы ў раней створаную арганізаванную злачынную групу, выконвалі адведзеныя ім ролі. Арганізаваная група пад выглядам так званых call-цэнтраў, а на працягу 7 месяцаў — пад выглядам супрацоўнікаў банка альбо праваахоўных органаў — пераконвалі грамадзян даць ім доступ да іх асабістых рахункаў. Шэраг пацярпелых, жадаючы правесці аплатныя аперацыі праз інтэрнэт-банкінг, самастойна перайшлі па фішынгавых спасылках, створаных групай», — гаворыцца ў паведамленні.

Усяго ўстаноўлена 246 пацярпелых, а агульная шкода перавышае 250 тысяч рублёў.

Таксама адзін з фігурантаў абвінавачаны ў рабаванні. У красавіку 2021 года ён адкрыта выкраў вопратку коштам 70 рублёў з крамы ў буйным гандлёвым цэнтры сталіцы.

Усе абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай.

Nashaniva.com