Справу Дар'і Лосік перадалі ў пракуратуру

Пра перадачу справы Дар'і Лосік у пракуратуру паведамілі праўладныя каналы, з уласцівым ім цынізмам адзначыўшы, што гэта «падарунак да дня нараджэння». У чым дакладна яе абвінавачваюць, пакуль невядома. 

01.12.2022 / 19:28

Паводле сілавікоў, Дар'ю затрымалі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК) — нібыта за размову з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 года.

Дар'ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. Малая дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

Учора Дар'я адзначыла за кратамі 31-годдзе.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае, што адміністрацыя брэсцкага СІЗА залічвае вагу пасылак для Дар’і ў агульную вагу перадач. Таму просьба — не дасылайце ёй пасылкі без узгаднення са сваякамі. Але ў той жа час Дар'ю можна падтрымаць грашовымі пераводамі, паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі.

Nashaniva.com