Пуцін знайшоў страшнае ў сваёй арыгінальнасці апраўданне анексіі ўкраінскіх рэгіёнаў

Расійскі прэзідэнт на сустрэчы з удзельнікамі кангрэса маладых навукоўцаў прапанаваў чарговае тлумачэнне таго, чаму Расія пайшла на анексію ўкраінскіх рэгіёнаў. Яно вельмі арыгінальнае.

01.12.2022 / 18:41

«Я думаю, для ўсіх тут прысутных становіцца зразумела, чаму мы падтрымлівалі і ў рэшце рэшт пайшлі на прызнанне і прыняцце ў склад Расійскай Федэрацыі Данецка, Луганска ды і потым яшчэ дзвюх тэрыторый.

Вось паглядзіце на маладых дзяўчат. Чым вось Фёдарава, якая пражывае ў Луганскай рэспубліцы, адрозніваецца ад такіх жа Фёдаравых дзе-небудзь у Новасібірску, у Пецярбургу ці ў Маскве? Нічым. Гэта нашы людзі», — заявіў Пуцін.

Nashaniva.com