Алегу Груздзіловічу ўручылі літоўскую прэмію «Надзея Свабоды»

На Форуме вольнай журналістыкі, які адбываецца гэтымі днямі ў Вільні, журналісту Радыё Свабода Алегу Груздзіловічу, якога нядаўна вызвалілі з калоніі ў Беларусі, уручылі прэмію «Надзея Свабоды», паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Узнагароду ўручаў дэпутат Сейма Літвы, старшыня камітэта Сейма Літвы па эканоміцы Казімірас Старкявічус.

01.12.2022 / 17:08

Груздзіловіча адзначылі прэміяй за адданасць абавязку журналіста. За сваю працу рэпарцёр Радыё Свабода правёў у зняволенні некалькі месяцаў — ад снежня 2021 па верасень 2022 года.

Літоўская прэмія «Надзея Свабоды» прызначаецца беларускім незалежным журналістам другі год запар. Летась яе лаўрэатамі сталі Кацярына Барысевіч, Алена Талкачова, Таццяна Каравянкова, Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова.

Чытайце таксама:

Груздзіловіч апісаў здзекі з яго ў калоніі. І назваў імя палітвязня, які адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні

Алег Груздзіловіч вызваліўся па памілаванні Лукашэнкам. Выглядае ён як пасля канцлагера

Nashaniva.com