Бармена Вальтэра Гома арыштавалі на 13 сутак. Ці выйшаў ён на волю — невядома

Вальтэра Гома затрымалі ў пачатку лістапада ў Мінску — ГУБАЗіК апублікаваў відэа з ім пад песню «Убілі негра».

01.12.2022 / 12:14

У Савецкім РУУСе на яго склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам). Паводле пратакола, Вальтэр «адмовіўся выходзіць са службовага аўтамабіля, упіраўся і хапаўся за дзверцы аўтамабіля», паведамляюць праваабаронцы.

Віну сваю мужчына прызнаў і растлумачыў, што адмовіўся выйсці з машыны, бо думаў, што гэта розыгрыш. Пазней, калі ўсё зразумеў, то добраахвотна выйшаў. 

У выніку суддзя Савецкага раёна Мінска Вольга Емяльянчанка 11 лістапада прызнала Гома вінаватым і прызначыла яму арышт тэрмінам на 13 сутак.

Nashaniva.com