Беларускім лёгкаатлетам падоўжылі міжнародную ізаляцыю і на наступны сезон

Беларускія і расійскія лёгкаатлеты ў наступным сезоне зноў не змогуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах. Такое рашэнне прыняла Рада Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, піша Tribuna.

30.11.2022 / 22:17

На чэмпіянаце Беларусі 2022 года. Фота: sb.by

«Санкцыі, якія выключаюць спартсменаў з Беларусі і Расіі, застаюцца ў сіле да асобага распараджэння», — заявіў кіраўнік арганізацыі Себасцьян Коу.

Міжнародныя санкцыі супраць беларускіх і расійскіх спартсменаў былі прынятыя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага вядзе Расiя ва Украіне. Пры гэтым выкарыстоўваецца тэрыторыя Беларусі.

Nashaniva.com