Пад Віцебскам аўтобус сутыкнуўся з легкавіком, ёсць загінулы

ДТЗ са смяротным зыходам адбылося сёння ў Віцебскім раёне. Аўтобус сутыкнуўся з легкавіком, паведаміла МУС.

30.11.2022 / 19:18

Каля 16:00 на аўтадарозе М-8 Гомель — Віцебск — мяжа РФ паблізу вёскі Сянькова 43-гадовы кіроўца Volvo на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і ўляцеў у МАЗ, які ехаў па сустрэчнай паласе.

Кіроўца легкавіка загінуў на месцы.

У аўтобусе ў момант аварыі знаходзілася 35 чалавек. Кіроўца і два пасажыры аўтобуса дастаўлены ў бальніцу. 

Nashaniva.com