Адбыўся выбух у амбасадзе Украіны ў Мадрыдзе

Паводле іспанскіх СМІ, адна супрацоўніца амбасады атрымала лёгкія раненні. Папярэдне вядома, што яна адкрыла канверт, у якім знаходзілася выбуховая прылада.

30.11.2022 / 17:06

Паліцыя ачапіла тэрыторыю амбасады. На месцы працуюць сапёры, следчыя і супрацоўнікі спецслужбаў.

Амбасада пакуль што здарэння не каментавала.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заклікаў пасля выбуху ў Мадрыдзе ўзмацніць меры бяспекі ва ўсіх пасольствах краіны.

Nashaniva.com