Зіма стартуе з маразоў да мінус 14°C

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў першы дзень зімы.

30.11.2022 / 13:55

У чацвер, 1 снежня, будзе пераменная воблачнасць. Чакаецца без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 3—8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 6—12°C, месцамі па ўсходзе краіны будзе да 14 градусаў марозу.

У ваколіцах Брэста тэмпература паветра апусціцца да 2—5°C. Днём будзе ад 1 да 7 градусаў марозу.

У Мінску ўначы чакаецца да мінус 11°C, удзень да мінус 7°C.

Nashaniva.com