У метро сёння ноччу прайшлі вучэнні

Паводле легенды, узнік пажар з вялікай колькасцю дыму.

30.11.2022 / 08:36

Неабходная была эвакуацыя «пацярпелых», некаторыя з якіх страцілі памяць. У ролі статыстаў выступілі курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

Дзякуючы зладжаным дзеянням пажарных пры падтрымцы спецыялістаў метрапалітэна «пажар» быў ліквідаваны, пасажыраў эвакуявалі ў бяспечнае месца і аказалі ім медыцынскую дапамогу.

Падобныя вучэнні праводзяцца сістэматычна для адпрацоўкі метадаў і прыёмаў вядзення аварыйна-выратавальных работ на такім складаным аб'екце, як метрапалітэн.

Nashaniva.com