МЗС Канады: НАТА зробіць усё, каб Украіна выстаяла гэтай зімой

Нягледзячы на паведамленні пра тое, што заходнія саюзнікі ўсё больш насцярожана ставяцца да дарагіх паставак зброі і занепакоеныя хуткасцю, з якой Украіна расходуе боепрыпасы, Жалі заявіла аб «магутнай падтрымцы Украіны» з боку НАТА.

29.11.2022 / 12:39

Мелані Жалі. Фота: Jacquelyn Martin / AP

Яна адзначыла абяцанне Канады даць Украіне 500 млн канадскіх даляраў (370 мільёнаў даляраў ЗША) у якасці дадатковай ваеннай дапамогі. Таксама, з яе слоў, атакі Расіі на цывільную інфраструктуру Украіны толькі ўзмацнілі падтрымку з боку заходніх саюзнікаў.

«Мы павінны гарантаваць, што ўкраінцы змогуць выстаяць гэтай цяжкай зімой», — сказала яна, дадаўшы, што міністры энергетыкі краін НАТА шукаюць шляхі вырашэння блізкага энергетычнага крызісу.

Nashaniva.com