ГУБАЗіК у Гомелі затрымаў бармена бара «Квартирник» Глеба Веташкіна

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, у жніўні 2020-га ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць.

29.11.2022 / 10:11

Паведамляецца, што ў дачыненні да Глеба складзены пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Паводле сілавікоў, таксама «сабраны і накіраваны матэрыялы ва УСК па Гомельскай вобласці для завядзення шэрага крымінальных спраў за ўдзел у масавых беспарадках, распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы».

Nashaniva.com