Партугалія перамагла Уругвай і выйшла ў 1/8 фіналу

Партугалія перамагла з лікам 2:0. Першы гол у сустрэчы забіў у пачатку другога тайма, відаць, Бруну Фернандэш. У канцы гульні ён з пенальці паставіў кропку.

28.11.2022 / 23:58

Фота: Themba Hadebe / AP

Партугалія — 6, Гана — 3, Паўднёвая Карэя — 1, Уругвай — 1.

Партугальцы выйшлі ў 1/8 фіналу. 

У апошнім туры яны згуляюць з Карэяй, а Гана згуляе з Уругваем. 

Nashaniva.com