Маскву на пахаванні Макея будзе прадстаўляць намеснік Лаўрова

З Масквы на цырымонію развітання з Уладзімірам Макеем прышлюць намесніка міністра замежных спраў Расіі Андрэя Рудэнку. Менавіта ён будзе прадстаўляць расійскае дыпламатычнае ведамства, піша ТАСС.

28.11.2022 / 20:22

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей раптоўна памёр 26 лістапада на 65-м годзе жыцця. Мяркуецца, што прычынай смерці стаў інфаркт. Цырымонія развітання пройдзе 29 лістапада ў мінскім Доме афіцэраў, пасля чаго Макея пахаваюць на Усходніх могілках.

Расійскі калега Сяргей Лаўроў на гэтым тыдні збіраўся прыехаць у Беларусь, але пасля паведамлення пра смерць Макея адмяніў візіт.

Nashaniva.com