З Кубані пад Баранавічы перакідаюць ЗРК «Тор»

Пра перавозку чыгункай з Расіі ў Беларусь расійскага ЗРК «Тор-М2» паведаміў тэлеграм-канал «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

28.11.2022 / 18:34

Зенітна-ракетны комплекс «Тор». Фота: Вікіпедыя

Паводле звестак канала, 25 лістапада ў 14:04 са станцыі Ейск у Краснадарскім краі на станцыю Лясная пад Баранавічы быў адпраўлены вайсковы эшалон №961, у складзе якога знаходзілася не менш за 15 адзінак ЗРК «Тор-М2» і 10 адзінак інжынернай тэхнікі.

Сёння ў 10:40 гэты цягнік прыбыў на станцыю Орша-Цэнтральная, а ў Барысаве ён быў у 15:50. Такім чынам, праз 4 сутак дарогі груз ужо практычна прыбыў на месца прызначэння.

Nashaniva.com