Амаль 50 тысяч штрафу і шэсць год калоніі прысудзіла суддзя Шабуня жыхару Мінска па пратэсных артыкулах

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 28 лістапада завяршыў разгляд крымінальнай справы 36-гадовага жыхара сталіцы Міхаіла Тарасевіча, паведамляе «Вясна».

28.11.2022 / 14:45

Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня.

Міхаіла Тарасевіча меркавана затрымалі 30 жніўня 2022 года, да суда ён утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Быў абвінавачаны па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— арт. 391 — абраза суддзі або народнага засядацеля;

— арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;

— ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

—ч. 1 арт. 366 — гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі;

— арт. 364 — гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў;

— ч. 2 арт. 366 — гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, здзейсненыя паўторна.

Судовы працэс пачаўся 22 лістапада і завяршыўся абвінаваўчым прысудам — па сукупнасці абвінавачанняў суддзя Вікторыя Шабуня канчаткова прызначыла Тарасевічу пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Таксама ён павінен выплаціць кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым і ўрон, нанесены спыненнем грамадскага транспарту, у памеры 49 тысяч рублёў.

Nashaniva.com