Партугалія — Уругвай і яшчэ тры матчы панядзелка
Сёння на чэмпіянаце свету па футболе пройдуць апошнія матчы другога тура.
28.11.2022 / 07:25
Гол бразільца Рышарлісана стаў самым прыгожым на турніры. Фота: AP
Першымі гульнявы дзень распачнуць зборныя Сербіі і Камеруна (пачатак а 13:00 па мінскім часе). Затым згуляюць Паўднёвая Карэя і Гана (16:00).
Увечары пройдуць паядынкі Бразіліі і Швейцарыі (19:00) і Партугаліі і Уругвая (22:00).
У нядзелю былі такія вынікі: Коста-Рыка — Японія — 1:0, Марока — Бельгія — 2:0, Харватыя — Канада — 4:1, Іспанія — Германія — 1:1.