Дзеці зрабілі сэлфі з Байдэнам праз акно, гэта стала мемам

Прэзідэнт ЗША днямі здзейсніў сямейную паездку на востраў Нантакет у штаце Масачусетс. Калі ён ішоў па вуліцы, дзеці, якія сядзелі ў рэстаране Lemon Press, заўважылі прэзідэнта і сталі крычаць, звяртаючыся да яго. А той зрабіў нечаканы ўчынак.

27.11.2022 / 16:15

Байдэн збочыў з дарогі, падышоў да акна і даў дзецям праз шкло зрабіць з сабою сэлфі. Здымкі і відэа пасля шырока разышліся па сацсетках і сталі мемам.

Some kids inside the Lemon Press restaurant on Main Street started yelling to President Biden as he walked past them… @POTUS #nantucket pic.twitter.com/75iQwz8Bt1

— Nantucket Current (@ACKCurrent) November 26, 2022

Nashaniva.com