Былы палітвязень Ілья Міронаў выйшаў на волю

Нядаўна актывіста асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (19.11 КаАП) — нібыта за падпіску на «экстрэмісцкі» канал.

27.11.2022 / 12:37

Перад гэтым 24 кастрычніка Ілью асудзілі на 1,5 года калоніі па «справе Зельцэра». За кратамі яго ўтрымлівалі больш за год, таму тэрмін пакарання скончыўся за час папярэдняга зняволення. 

Nashaniva.com