У Белавежскай пушчы знайшлі яліну з незвычайнай формай ствала

У Белавежскай пушчы знайшлі елку з надта мудрагелістай і незвычайнай для гэтага дрэва формай ствала, паведамляе сайт Нацыянальнага парку.

27.11.2022 / 08:57

Звычайна ствол мае цыліндрычную форму, а ў гэтай яліны ніжняя ягоная частка — у выглядзе кеглі.

Як вызначылі спецыялісты, гэтай яліне прыблізна 45 гадоў. Яе вышыня — 22 метры.

Таксама, як адзначаецца на сайце, з падобных цікавостак у Нацыянальным парку «Белавежская пушча» можна ўбачыць дрэва-трызуб — зрастанне двух дрэў на адлегласці каля метра.

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі грыб

У Белавежскай пушчы знайшлі прадстаўніка самага буйнога з еўрапейскіх відаў хрушчоў

У Белавежскай пушчы сустрэлі рэдкага жука. Ён ахутаны мноствам містычных павер’яў

Nashaniva.com