Аўстралія перамагла Туніс і захоўвае шанцы на плэй-оф

У першым матчы суботы на чэмпіянаце свету па футболе зборная Аўстраліі перамагла Туніс з лікам 1:0.

26.11.2022 / 15:07

Мітчэл Дзьюк. Фота: Наташы Пісарэнка, AP

Адзіны мяч у гульні забіў Мітчэл Дзьюк на 23-й хвіліне.

Аўстралія захоўвае нядрэнныя шанцы на плэй-оф нават пасля разгромнай паразы ў стартавым туры. У апошнім туры аўстралійцам давядзецца сустрэцца з Даніяй, якая сёння гуляе з Францыяй (19:00).

Францыя — 3 ачкі (1 гульня), Аўстралія — 3 (2), Данія — 1 (1), Туніс — 1 (2).

Nashaniva.com