Паглядзіце, які шыкоўны дом зрабіў маладзечанец са снегу ФОТЫ

Пяць дзён спатрэбілася майстру з Маладзечна Івану Карпіцкаму, каб зрабіць са снегу сапраўдную хатку з камінам.

26.11.2022 / 11:59

Цяпер снежны твор стаіць на адной з баз адпачынку рэгіёна.

Як расказаў «Рэгіянальнай газеце» Іван, домік выкарыстоўваецца выключна для прыгажосці. Другіх функцый у яго няма.

«А вам не шкада, што з часам гэтая прыгажосць ператворыцца ў ваду?» — спыталі Івана.

«Галоўнае — фота паспеў зрабіць. А цяпер можа раставаць», — адказаў творца.

Дарэчы, хатка — не першая снежная скульптура маладзечанца. Раней ужо былі і лебедзь, і маленькая копія Эйфелевай вежы, а таксама гуслі і скрыпка з лёду.

З іншымі матэрыяламі скульптар таксама працуе.

Nashaniva.com