Расказваем, чаму ўласныя emoji ў тэлеграме трэба ствараць з асцярожнасцю

Нядаўна тэлеграм выпусціў функцыю стварэння custom-emoji. Цяпер любы платны карыстальнік месенджара можа стварыць уласны пак emoji і нават ставіць яго ў статус. Але высветлілася, што ў гэтай функцыі засталіся старыя праблемы.

26.11.2022 / 12:02

Фота: Telegram.org

Адразу пасля стварэння новай функцыі яе пачалі правяраць даследчыкі па бяспецы. І выявілася, што яна мае тыя ж праблемы, якія і стыкеры, — іх стваральнікаў лёгка знайсці.

Якім менавіта чынам гэта робяць, «Наша Ніва» ўжо апісвала ў сваім артыкуле.

Функцыя прабіву стваральнікаў emoji ужо ўключаная ў пакеты некаторых менш папулярных сэрвісаў для пошуку інфармацыі, але неўзабаве мусіць з'явіцца і ў буйных.

Нават калі вы за мяжой, то лепш перасцерагчыся. Калі вы хочаце ствараць стыкеры ці emoji, то стварыце для гэтага асобны акаўнт.

Чытайце яшчэ:

Распавядаем, як сілавікі знаходзяць стваральнікаў стыкераў у Telegram

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com