У Катары ў бразільскіх заўзятараў адабралі сцяг іх штата з-за выявы вясёлкі

Бразільскі журналіст Вітар Перэйра расказаў, што прахожы ў Катары памылкова прыняў сцяг бразільскага штата Пернамбуку за сімвал ЛГБТ і адабраў яго, піша Reuters.

23.11.2022 / 23:33

Сцяг бразільскага штата Пернамбуку

«Хлопец у белым адзенні схапіў сцяг, кінуў яго на зямлю і пачаў таптаць. Я дастаў тэлефон, каб зняць гэта на відэа, але ён выхапіў яго ў мяне з рук і сказаў, што верне, толькі калі я выдалю відэа. Затым паліцэйскі прыбыў і паспрабаваў умяшацца. Ён выхапіў тэлефон у таго хлопца і загадаў мне выдаліць відэа», — расказаў Перэйра.

На сцягу бразільскага штата Пернамбуку намаляваная трохкаляровая вясёлка з чырвонай, жоўтай і зялёнай палосамі, а таксама крыж, зорка і сонца. Журналіст заявіў, што ўзяў яго з сабой на матч паміж Аргенцінай і Саудаўскай Аравіяй.

Nashaniva.com