Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Канады

Напрыканцы свайго працоўнага візіту ў Канаду Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэм’ерам Джасцінам Трудо.

23.11.2022 / 19:31

Святлана Ціханоўская распавяла пра неабходнасць кансалідаванай стратэгіі па Беларусі краінамі Вялікай сямёркі і адзначыла, што неабходныя захады па абароне беларускай незалежнасці.

Акрамя таго, Ціханоўская прапанавала падтрымаць беларускую дыяспару, а таксама перадаць гуманітарную дапамогу беларускім добраахвотнікам, якія змагаюцца на перадавой.

Nashaniva.com