Што рабіць, каб падчас гатавання з патэльні не пырскаў алей?

Каб пазбегнуць пырскаў, давайце разбяром фізічны механізм, як яны ўзнікаюць.

24.11.2022 / 22:45

Фота: vecteezy.com

Калі гарачы тлушч пырскае з патэльні, то і адмываць яго пасля цяжка, і абпячыся можна. Нават у вочы можа патрапіць. Каб пазбегнуць гэтага, ёсць некалькі простых правілаў.

Патэльня мусіць быць сухой і чыстай. І прадукты, якія вы кладзяце на патэльню, мусяць быць не мокрыя.

Гарачы тлушч пачынае страляць толькі тады, калі ў яго трапляе вада, а тым больш лёд. Вось як гэта робіцца: калі халодная вада пападае ў вельмі гарачы алей, яна імкнецца адразу ж выпарыцца, а тлушч не дае ёй гэта зрабіць, бо ён больш шчыльны, чым вада. У выніку пара проста-такі «прарываецца» на волю — так і з’яўляюцца гарачыя пырскі з вады і алею.

Таму не забывайце працерці патэльню перад гатаваннем.

А што, калі закрыць патэльню накрыўкай? Гэта не ўратуе вас ад пырскання, бо з унутранага боку накрыўкі будзе збірацца вада. Калі вы будзеце падымаць яе падчас гатавання, кандэнсат будзе капаць ці сцякаць на алей, што выкліча вельмі моцнае пырсканне.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Курыца па-каджунску — каларытная страва з арыгінальным смакам

Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка

Nashaniva.com