Новая атака на Украіну: ракета трапіла ў шматпавярховік, без святла засталася нават Малдова

У Кіеве днём 23 лістапада ў час паветранай трывогі прагрымелі выбухі.

23.11.2022 / 15:24

Паводле інфармацыі мясцовых жыхароў, некалькі выбухаў прагрымела на правым беразе сталіцы.

Акрамя таго, мясцовыя тэлеграм-каналы пішуць, што выбухі таксама чутныя на левым беразе. Пасля чаго пачаліся перабоі з электраэнергіяй.

Ёсць траплянне ў адзін з аб'ектаў інфраструктуры сталіцы.

Таксама паведамляюць пра прылёты ў Львове.

У шматлікіх рэгіёнах Украіны знікла святло.

Кішынёў і шэраг раёнаў Малдовы засталіся без электрычнасці пасля чарговай расійскай атакі на Украіну.

У Кіеўскай вобласці ракета трапіла ў шматпавярховік

Колькасць ахвяр удакладняецца.

Nashaniva.com