Лукашэнкаўцы збіраюцца аддаваць крэдыт Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША рублямі

Выплаты ў беларускіх рублях па крэдыце Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША прадугледжаныя пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 21 лістапада 2022 г. № 801/25. Пастанова афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

22.11.2022 / 17:39

Таварна-крэдытная карпарацыя ўключаная ў пералік арганізацый, якім Беларусь хоча выплачваць знешнія пазыкі ў рублях па афіцыйным курсе да адпаведнай замежнай валюты на дату плацяжу.

На гэты момант у спісе крэдытораў, асноўны доўг і працэнты па пазыках якіх рэжым Лукашэнкі збіраецца выплачваць у беларускіх рублях, змяшчаюцца пяць арганізацый. Раней у гэты пералік былі ўключаныя Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Паўночны інвестыцыйны банк і Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, а таксама «Сіцібэнк н.а., Лондан брэнд».

Nashaniva.com