Палітвязня Арсенія Чыжыка асудзілі на 2,5 года калоніі па «справе Зельцэра»

У Гомельскім абласным судзе асудзілі палітзняволенага Арсенія Чыжыка паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і прызначылі яму 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Руслан Царук, піша «Вясна».

21.11.2022 / 17:22

Арсенія Чыжыка затрымалі ў Гомелі па крымінальнай справе, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Першапачаткова Арсеній праходзіў па крымінальнай справе паводле двух артыкулаў: 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). Як вынікае з прысуду, адзін з іх пазней знялі.

Nashaniva.com