Прызначаная дата завочнага суда над адміністратарамі «Чорнай кнігі Беларусі»

Яніну Сазановіч, Дзмітрыя Навошу, Данііла Багдановіча, Валерыю Занямонскую і Вольгу Высоцкую выклікаюць у Мінскі гарадскі суд 12 снежня.

21.11.2022 / 16:28

Іх абвінавачваюць у распальванні варожасці і незаконным зборы персанальных звестак. Паводле версіі абвінавачвання, адміністратары «Чорнай кнігі Беларусі» размясцілі ў інтэрнэце асабістыя звесткі больш за 100 сілавікоў, суддзяў і супрацоўнікаў дзяржСМІ — пасля чаго некаторым з іх пагражалі гвалтам.

Справу разглядаюць у рамках «спецыяльнай вытворчасці». Гэта дазваляе праводзіць суды завочна, без абвінавачаных.

Nashaniva.com