Беларусы змогуць глядзець футбольныя матчы чэмпіянату свету. Але не па тэлевізары

Як паведамляе прэс-служба АБФФ, федэрацыя ўсё ж дамовілася з ФІФА аб паказе ў Беларусі матчаў чэмпіянату свету-2022 у Катары. Трансляцыі будуць на афіцыйным сайце ФІФА, неабходна зарэгістравацца.

20.11.2022 / 21:09

«Мы не маглі пакінуць беларускага заўзятара без прагляду гульняў мундыялю. Нягледзячы на ўсе складанасці бягучай сітуацыі, мы правялі вялікую працу з ФІФА і дабіліся права трансляцыі матчаў чэмпіянату свету на тэрыторыі нашай краіны», — заявіў старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў.

Традыцыйна трансляваў футбольныя сусветныя і еўрапейскія чэмпіянаты канал «Беларусь 5». Але гэтым разам Белтэлерадыёкампанія пад санкцыямі.

Nashaniva.com