«Аснова чалавечнасці — гэта любоў і работа». Некалькі думак з нагоды 500 дзён зняволення рэдактараў «Нашай Нівы»

20.11.2022 / 16:48

Самае страшнае для любога зняволенага — сядзець і ведаць, што справы, якую ты рабіў, не стала, што дарагія табе людзі адракліся і прадаліся. І зусім іншае — ведаць, што беларуская справа працягваецца.

«Наша Ніва» была як усе: мы і рыхтаваліся, што пагром будзе, рыхтавалі запасныя аэрадромы, і былі не да канца гатовыя, бо не ведалі, у якой форме ён будзе. Гэта можна параўнаць з Украінай: украінскае кіраўніцтва ведала, што Расія нападзе, рыхтавалася, але да канца не ведала, дзе і які будзе ўдар і ці выстаяць украінскія армія і народ.

«Аснова чалавечнасці — гэта любоў і работа», — піша з вязніцы Андрэй Скурко.

Беларускі народ чакае сваіх герояў і пакутнікаў і працягвае сваю работу — за сябе і за іх.

Падтрымаць любоў і работу «Нашай Нівы» можна праз Патрэон — гэта бяспечны спосаб. Гэта сістэма бяспечная для тых, хто данаціць, бо немагчыма вызначыць, на што хто заданаціў. Як падтрымаць, чытайце тут.

Nashaniva.com