На расійскім музычным канале заглушылі ў песні словы «мір» і «вайна»

Расійскі музычны канал «Муз-ТВ» у запісе праграмы «Бітва пакаленняў», паказанай 19 лістапада, заглушыў словы «мір» і «вайна» ў песні, якую выконвала спявачка Zivert, паведаміў канал «Осторожно, новости».

20.11.2022 / 13:27

Zivert выступала з каверам на песню Евы Польны «Всё решено». У гэтай песні ёсць такія словы: «Мы голосуем за мир, но снова в моде война».

Nashaniva.com