У Калінкавіцкім раёне «Сітраен» урэзаўся ў фуру. Загінула 19-гадовая дзяўчына

Трагічнае здарэнне адбылося сёння прыкладна ў 13:30 на аўтадарозе мяжа РФ — Гомель — Кобрын у в. Малыя Аўцюкі, паведамляе «Сожскі фарпост».

19.11.2022 / 15:57

49-гадовы кіроўца на «Сітраене» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «Івека» з паўпрычэпам.

У выніку ДТЗ на месцы загінула 19-гадовая дзяўчына-пасажыр легкавога аўтамабіля, кіроўца гэтага ж транспартнага сродку атрымаў розныя траўмы.

Nashaniva.com