Ціханоўская паляцела з візітам у Канаду

Чакаецца некалькі сустрэчаў на высокім узроўні.

19.11.2022 / 15:39

Святлана Ціханоўская здзяйсняе свой першы візіт у Канаду. У яго праграме — сустрэча з прэм'ер-міністрам Джасцінам Трудо, кіраўніком канадскага МЗС Мелані Жалі, выступ на міжнародным форуме па бяспецы ў Галіфаксе.

Таксама чакаюцца сустрэчы з беларускай дыяспарай і старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.

Nashaniva.com