Пад Паставамі аўчаркі загрызлі мужчыну

Трагедыя здарылася ў сакавіку, калі 35-гадовы мінчанін прыехаў на лецішча ў вёску Роскаш. Праз некалькі дзён да яго не змагла датэлефанавацца маці. Яна і звярнулася ў міліцыю, паведамляе тэлеграм-канал «Обратная сторона».

19.11.2022 / 12:57

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі труп мінчука недалёка ад яго дачнага дома. Па заключэнні экспертаў, смерць — без слядоў крыміналу.

Высветлілася, што ўвечары загінулы выходзіў на прабежку. Калі заканчваў трэніроўку, на яго накінуліся дзве нямецкія аўчаркі. 

Сабакі належаць 61-гадоваму дырэктару фірмы са сталіцы. Па яго просьбе за чатырохногімі прыглядаў 30-гадовы вясковец. У той вечар ён і выпусціў аўчарак на прагулку.

Nashaniva.com