Пасля візітаў Прыгожына з расійскіх калоній «зніклі» больш за 13 тысяч зэкаў

За кастрычнік насельніцтва расійскіх калоній скарацілася на 13 тысяч чалавек, піша «Агентство.Новости» са спасылкай на звесткі ФСВП. Пры гэтым прыкладна столькі ж чалавек пакінулі калоніі ў цэлым за папярэднія 9 месяцаў.

18.11.2022 / 19:26

Яўген Прыгожын пасля выступлення перад зняволенымі адной з расійскіх калоній

Скачок рэзка кантрастуе з паказчыкамі пачатку года, калі ПВК «Вагнер» яшчэ не вербавала зняволеных на вайну ва Украіне.

Напрыклад, у студзені колькасць асуджаных у калоніях зменшылася ўсяго на 1086 чалавек, у лютым — на 814 чалавек, а ў сакавіку — на 887 чалавек. У красавіку насельніцтва калоній, наадварот, павялічылася на 453 чалавекі.

Першай вербаваць людзей у калоніях на вайну пачала ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына, пра гэта стала вядома летам 2022 года.

Nashaniva.com