«Адбылася такая цікавая падзея ў Беларусі, а «Ніва» ні слова не напісала»

Гэта наша асэнсаванае самаабмежаванне на сёння, тлумачыць рэдактар.

18.11.2022 / 21:32

«Адбылася такая цікавая падзея ў Беларусі, а «Ніва» ні слова не напісала»,— папракнуў нас чытач. 

Не напісала, таму што мы цяпер вельмі асцярожна пішам пра ўсё, што ўнутры Беларусі.

Гэта наша асэнсаванае самаабмежаванне на сёння.

У сітуацыі, калі рэжым фашысцкі, нават добрае слова пра кагосьці ці штосьці можа выпадкова нашкодзіць.

Беларусь у складаным перыядзе, адным з самых складаных у гісторыі. Век так не будзе. Такія перыяды звычайна не доўгія. У нашым выпадку ён скончыцца, як толькі не стане тырана, а можа яшчэ і пры ім. А пакуль «Наша Ніва» вымушаная пісаць з асцярожнасцю. Спадзяюся на ваша разуменне.

Рэд.