У Германіі беларус папаўся на крадзяжы ў краме будматэрыялаў

У горадзе Шверц, зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія, 27-гадовы беларус быў злоўлены на крадзяжы тавару з крамы будматэрыялаў. Пра гэта паведамляе сайт Belmir са спасылкай на мясцовую паліцыю.

18.11.2022 / 15:12

Інцыдэнт адбыўся ў сераду 16 лістапада каля 16:20 у гандлёвым аб'екце на вуліцы Шутцэнштрасе. Супрацоўнік службы аховы заўважыў, што наш суайчыннік вынес без аплаты скрыню для інструментаў, і затрымаў яго да прыбыцця паліцыі.

Паколькі падазраваны не мае пастаяннага месца жыхарства ў Германіі і візы, праваахоўнікі ўзялі яго пад варту. Суддзя выдала адпаведны ордар, пакінуўшы прызначаную меру стрымання для далейшага разгляду па справе.

Nashaniva.com