На суботу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за снегападу
На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, раніцай і днём па ўсходняй палове краіны моцны снег, месцамі слабая завіруха.
18.11.2022 / 12:28
У сувязі з гэтым Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Уначы будзе мінус 3-9 градусаў, а днём мінус 1-6 градусаў.
У Мінску чакаецца да мінус 5.