Пентагон: Расія ва Украіне праваліла ўсе мэты сваёй вайны

«Расейцы прайгралі кожную сваю стаўку. Яны прайгралі стратэгічна, яны прайгралі аператыўна і, паўтаруся, яны прайгралі тактычна. Што б яны ні спрабавалі зрабіць, у іх не атрымалася», — заявіў на брыфінгу ў Пентагоне старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Марк Мілі.

17.11.2022 / 08:36

Фота: Мінабароны Украіны

Ён паказаў, што Расіі не ўдалося захапіць усю Украіну ў пачатку вайны, а затым, пасля пераносу стратэгічных намаганняў на Данбас, не ўдалося захапіць Запарожжа і ўтрымаць Херсон.

«На ўсіх 900 кіламетрах лініі фронту ўкраінцы дамагаліся аднаго поспеху за адным, а расейцы ўвесь час цярпелі няўдачы», — сказаў Мілі.

Nashaniva.com