Беларусаў злавілі ў Коўне на кантрабандзе цыгарэт

Літоўскія памежнікі ў двары дома на ўскрайку Коўна заўважылі, як чацвёра мужчын перагружалі з днішча мікрааўтобуса Fiat Ducato ў аўтамабіль Škoda кантрабандныя цыгарэты, паведамляе delfi.lt.

16.11.2022 / 21:43

Фота: MKT

Кантрабандыстамі аказаліся трое грамадзян Беларусі 23-х, 35-ці і 36-ці гадоў, а таксама 35-гадовы жыхар Коўна. Мікрааўтобус меў нямецкія нумары, а Škoda — літоўскую рэгістрацыю. Грамадзяне Беларусі знаходзіліся ў Літве на законных падставах.

Паводле папярэдніх падлікаў, агулам знойдзена 11 493 пачкі цыгарэт Minsk.

Падазраваных у кантрабандзе ўзялі пад варту. Паводле літоўскіх законаў ім пагражае штраф альбо пазбаўленне волі тэрмінам да 8 гадоў.

Nashaniva.com