Байдэн назваў «малаімаверным» запуск ракеты з Расіі

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў «малаімаверным» тое, што ракета, якая прывяла да выбухаў і гібелі людзей у Польшчы, была выпушчаная з Расіі.

16.11.2022 / 07:34

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пагутарыў з журналістамі пасля экстраннай сустрэчы з лідарамі НАТА і G7 на Балі.

Байдэн заявіў, што група будзе падтрымліваць Польшчу ў расследаванні інцыдэнту.

Ён падкрэсліў, што спачатку хоча высветліць, «што адбылося», а затым вызначыцца з «наступным крокам».

Адказваючы на пытанне, ці была выпушчаная ракета з Расіі, Байдэн сказаў: «Ёсць папярэдняя інфармацыя, якая адмаўляе гэта. Я не хачу казаць пра гэта, пакуль мы не правядзём поўнае расследаванне. Але па лініях траекторыі малаімаверна, што яна была выпушчаная з Расіі, аднак мы ўбачым».

Nashaniva.com