Да канца года ўлады хочуць «зверыць» усіх пагалоўна вайсковаабавязаных

Да канца бягучага года ўліковыя звесткі будуць звераныя ва ўсіх без выключэння вайсковаабавязаных, якія стаяць на вайсковым уліку ў Беларусі, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

15.11.2022 / 21:03

У Беларусі працягваецца, як сцвярджае Міністэрства абароны, планавая праверка ўліковых звестак вайсковаабавязаных, якая праводзіцца па даручэнні Лукашэнкі. Выклік грамадзян робіцца позвамі.

Абяцаюць, што ў сярэднім працэдура праверкі зойме не больш за 15 хвілін, пасля чаго грамадзяне змогуць спакойна ісці дадому.

Калі раней зверка праводзілася з вайсковаабавязанымі, якія працаўладкаваныя ў прыватных і дзяржаўных арганізацыях, то цяпер праверыць звесткі плануюць ва ўсіх вайсковаабавязаных без выключэнняў.

Для завяршэння працэдуры неабходна з'явіцца ў пункты збору вайсковых камісарыятаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Nashaniva.com